Вайцяшы́н. Сустракаецца таксама варыянт Вайташы́н (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.

Гісторыя Вядомы з XIX ст. ў Вайцяшынскім сельскім таварыстве. У 1867 годзе апрацоўвалася 338 дзес. зручнай і 18 дзес. нязручнай зямлі. У 1870 годзе ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе вядомы пад назвай Вайцяшына, дзейнічала кузня.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 79 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе 152 гаспадаркі, 637 жыхароў. У 1970 годзе ў саўгасе «Пескаўскі», ферма саўгаса.

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая вуліца, а з паўднёвага захаду кароткі завулак, які злучае вёску з чыгуначным паўстанкам Вайцяшын; у паўднёвай частцы завулак злучае Вайцяшын з кароткай паралельнай асноўнай вуліцай.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1867 — 98 душ. 1897 — 68 двароў, 343 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 414 жыхароў. 1924 — 430 жыхароў. 1940 — 130 двароў, 622 жыхары. 1970 — 672 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 124 двары, 243 жыхары.

Славутасці Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1967).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна