MAPS.ME (ранейшая назва — MapsWithMe, Карты са мной) — набор бясплатных праграм для мабільных прылад на аснове свабоднай геаграфічнай карты OpenStreetMap. З 2014 па 2020 г. MAPS.ME належаў VK і развіваўся ў межах яе міжнароднага праекта My.com. У 2020 годзе MAPS.ME быў прададзены плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited, што прывяло да значных змен у праграме. У выніку яго былыя заснавальнікі Аляксандр Борсук і Віктар Гавака стварылі Organic Maps - форк з адкрытым зыходным кодам без рэкламы і трэкінгу карыстальнікаў.
Функцыянальнасць Праграмы MAPS.ME даступныя на платформах iOS, Android (уключаючы зборкі для планшэтаў Amazon Kindle Fire) і Blackberry. Перад пачаткам працы праграма загружае карты горада ці краіны з усімі аб'ектамі ў памяць прылады і застаецца цалкам функцыянальнай без падключэння да інтэрнэту.
Праграма ўмее арыентавацца па GPS, будаваць маршруты для аўтамабіляў і пешаходаў (у тым ліку, паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі), праводзіць пошук па аб'ектах, экспартаваць і імпартаваць даныя ў фармаце KML, а таксама прадастаўляць падрабязную інфармацыю аб установах на карце.
Магчымасць работы з картамі без падключэння да сеткі і высокая дакладнасць і падрабязнасць створаных карыстальнікамі карт забяспечылі MAPS.ME вялікую папулярнасць. Па выніках 2014 сэрвіс увайшоў у лік лепшых праграм крамы Google Play і топ-25 [email protected]. Сэрвіс адзначыўся ў рэйтынгах лепшых праграм для падарожнікаў Huffington Post і PC Magazine.
Гл. таксама OpenStreetMap Organic Maps
Спасылкі
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта Катэгорыя:Вэб-картаграфія