Гі́ртс Ва́лдыс Кры́стаўскіс (, , Вентспілс) — латвійскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Былы міністр замежных справаў, абароны і ўнутраных спраў Латвіі. Дэпутат Рыжскай і Вэнтспілскай Думы (1989—1994), Вярхоўнага Савета Латвіі і 5, 6, 7, 8 і 10 Саэймы. Старшыня праўлення аб’яднання Адзінства і партыі Грамадзянскага саюза. Дэпутат Еўрапейскага парламента (6 скліканне, 2004—2009). Начальнік штаба Земэсардзэ (1991—1993). Адзін з заснавальнікаў «Клуба-21» («Klubs — 21»)
Біяграфія У 1984 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1998 годзе атрымаў ступень магістра права ў Латвійскім універсітэце.
Палітычная кар’ера У 1980-х гада быў у Латвійскім Народным Фронце, з 1993 па 1994 год працаваў Міністрам унутраных спраў Латвійскай Рэспублікі. У 1998 годзе быў прызначаны Міністрам абароны Латвіі і заставаўся на гэтай пасадзе да 2004 года. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента. У 2008 годзе заснаваў партыю Грамадскае аб’яднанне. У 2010 годзе на выбарах у Сейм Латвіі прайшоў як кандыдат партыі «Адзінства» і амаль адразу быў прызначаны Міністрам замежных спраў Латвіі.
Асабістае жыццё Майстар спорту ў кіданні дзіды. Жанаты на актрысе Нацыянальнага тэатра Ілзэ Рудалфе. Прэзідэнт таварыства лёгкаатлетаў Латвіі, член Латвійскага алімпійскага камітэта.
Спасылкі
Крыстаўскіс на сайце Міністэрства замежных спраў Латвіі Біяграфія Крыстаўскіса на сайце gramata21
Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Латвіі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Латвіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Латвіі Катэгорыя:Міністры абароны Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі Катэгорыя:Дэпутаты Пятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Шостага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Сёмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта