Вялікае Княства Літоўскае (1812) — праект дзяржавы пад патранатам Напалеона I падчас вайны 1812 года супраць Расіі.
Гісторыя 16 (28) чэрвеня 1812 года Вялікай арміяй была занятая Вільня. Няглядзячы на тое, што палякі разлічвалі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года шляхам далучэння былых зямель Літвы да Княства Варшаўскага, Напалеон пайшоў на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага як умоўна самайстойнай (сатэліцкай) дзяржавы.
Адміністрацыйны падзел Адноўленае Вялікае Княства Літоўскае ўключала Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні (якія былі перайменаваны ў дэпартаменты) і Беластоцкую вобласць. Сталіцай зрабілі Вільню.
Органы ўлады 19 чэрвеня (1 ліпеня) быў створаны начасны ўрад, які называўся . Начасны ўрад складаўся з сямі камітэтаў. Старшынёй кожнага камітэта быў член камісіі. Камітэты: Камітэт харчавання і складоў — Станіслаў Солтан (Старшыня Камісіі), камітэт фінансаў — Караль Прозар, камітэт паліцыі — Юзаф Серакоўскі, судовы камітэт — Францішак Ельскі, ваенны камітэт — князь Аляксандр Антоні Сапега, камітэт унутраных спраў — граф Аляксандр Патоцкі, камітэт адукацыі — Ян Снядэцкі.
Сакратар камісіі — Юзаф Ігнацы Касакоўскі.
Губернатар Вільні — Дзірк ван Гогендорп.
Прэзідэнты начаснага ўрада Юзаф Серакоўскі (з 18 ліпеня 1812 года) Станіслаў Солтан (з 24 жніўня 1812 года) Дзірк ван Гогендорп (з верасня 1812 года) Станіслаў Солтан (з верасня 1812 года)
Армія 5 (17) ліпеня 1812 года Напалеон выдаў дэкрэт пра стварэнне арміі Вялікага Княства Літоўскага: 5 пяхотных і 5 (ад пачатку - 4) кавалерыйскіх палка. Згодна рапартаў, Напалеон разлічваў на патрыятычны пад'ем мясцовага насельніцтва і багацце некранутага да гэтага вайной краю, аднак застаў абрабаваную краіну, прыгоднае для вайны населенне якой ўжо зрабіла свой выбар на карысць арміі Княства Варшаўскага ці было рэкрутавана царскім урадам. Дзеля вайсковай арганізацыі краю імператар вылучыў 500 тысяч франкаў, аднак, вельмі невялікая частка з тых сродкаў пайшла непасрэдна на арганізацыю мясцовай арміі, адным з патрабаванняў на прызначэнне палкоўнікам было таксама добрае фінансавае становішча. Агулам армія ВКЛ павінна была скласці 14 тысяч чалавек. Акрамя таго, была створана нацыянальная гвардыя і корпус жандараў, некаторыя магнаты за свой кошт стваралі атрады і накіроўвалі іх да арміі. Напалеон стварыў і 3-ці "літоўскі" гвардзейскі полк шэвалежэр-лансьераў колькасцю 1026 чалавек (ніколі не была дасягнута), куды былі ўлітыя ганаровая гвардыя Вялікага Княства Літоўскага і добраахвотнікі з літоўскай моладзі да 1-га "польскага" палка, таксама, з ліпкаў быў сфармаваны эскадрон літоўскіх татар. 12 (24) жніўня Камісія часовага ўраду ВКЛ пастанавіла пра стварэнне 6 егерскіх батальёнаў у колькасці 5004 чалавек.
Рэгулярныя палкі ВКЛ:
Кавалерыя 17-ы літоўскі ўланскі полк 18-ы літоўскі ўланскі полк 19-ы літоўскі ўланскі полк 20-ы літоўскі ўланскі полк 21-ы літоўскі конна-стралецкі полк Пяхота 18-ы літоўскі пяхотны полк 19-ы літоўскі пяхотны полк 20-ы літоўскі пяхотны полк 21-ы літоўскі пяхотны полк 22-і літоўскі пяхотны полк
Рэкруты ў армію Вялікага Княства Літоўскага набіраліся на шасцігадовы тэрмін.
Гл. таксама Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Літоўскае (1811) Вялікае Княства Літоўска-Беларускае (1918)
Літаратура Януш Івашкевіч , Litwa w roku 1812 (Літва ў 1812 годзе), Варшава, 1912. Марыян Кукель , Wojna 1812 roku (Вайна 1812 года), Кракаў, 1937. А. Рэмбоўскі, «Konfederacja Generalna i pospolite ruszenie w roku 1812», Biblioteka Warszawska , vol. 1, 1896, fascicle 3, pp. 478—514; vol. 2, 1896, fascicle 1, pp. 67-86. Уладзіслаў Заеўскі, Józef Wybicki , Варшава, 1983.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Беларусі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Літвы