Івяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Волменскі Дзераўноўскі Казарэзскі Каменскі Літвенскі Навікоўскі Налібацкі Падневіцкі Рубяжэвіцкі Руднянскі Сівіцкі Старынкаўскі Таўкачоўшчынскі Хотаўскі Церабейнаўскі.
З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Налібоцкі, Руднянскі, Сівіцкі, Церабейнаўскі сельсаветы, утвораны Прудскі сельсавет, Казарэзскі сельсавет перайменаваны ў Станюшкаўскі, Хотаўскі сельсавет — у МешыцкіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Дзераўноўскі, Каменскі, Мешыцкі, Навікоўскі, Станюшкаўскі, Старынкаўскі, Таўкачоўшчынскі сельсаветы, утвораны Зарачанскі і Хотаўскі сельсаветы, Падневіцкі сельсавет перайменаваны ў ПральніцкіРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці.
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Івянец, Зарачанскі, Пральніцкі (Пральнінскі), частка Волменскага сельсаветаў перададзены Валожынскаму раёну, Літвенскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хотаўскі і частка Волменскага сельсаветаў — Стаўбцоўскаму раёну.
Крыніцы
Літаратура Івянецкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі—Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 469—470. — ISBN 985-11-0041-2. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Валожынскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Стаўбцоўскага раёна