Конрад Гётке (; ?, - пасля 1652) - гравёр шведскага паходжання, які працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Швецыі. Жыў у Вільні і, магчыма, у Любчы. Іпюстраваў кнігі Віленскай акадэмічнай друкарні і Любчанскай друкарні.
Творчасць
У кнізе П. Ляцкага «Сем герояў Хадкевічаў» (Вільня, 1642) выканаў гравіраваны тытульны ліст, герб Хадкевічаў, партрзт Я. К. Хадкевіча. У 1643 выканаў алегорыю на смерць вармінскага біскупа , а у 1644 — партрэт плоцкага біскупа Карла Фердынанда Вазы ў кнізе «Свяшчэнная дарога» (Вільня). Аўтар партрэтаў і гербаў старосты жамойцкага Я. А. Ляцкага (1647) і падкаморыя ваўкавыскага А. Дольскага (1648) у прысвечаных ім панегірыках.
Да кніг міністра віленскага лютэранскага збору А. Шонфлісіуса «Сад душы чалавечай» (Любча, 1648) і «Пасціла хрысціянская» (Любча, 1652) выканаў тытульныя лicты, ілюстрацыі, віньеткі, партрэт аўтара. У кнізе А. Ф. Бачкоўскага «Яснавяльможнага роду Кішкаў аздоба» (1648) змешчаны 9 партрэтаў Кішкаў аўтарства Гётке. Выканаў партрэты новагародскага кашталяна В. В. Копаця, прадстаўнікоў родаў Хадкевічаў і Тышкевічаў.
Літаратура Zawisza, N. Götke Konrad // Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. — 1998. — P. 422—423.
Катэгорыя:Гравёры Беларусі