«Ла́да» () — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XV ст. Гербам карысталіся больш за 100 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Багдановічы, Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Кладніцкія, Ліпскія, Наскоўскія.
Апісанне У чырвоным полі выява сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз; клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Існуюць варыянты герба з блакітным полем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш.
Спасылкі
Гербы беларускай шляхты Герб Лада, змены і карыстальнікі
Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта