Гірля́нда, або фестон (, , ад  — святочная гірлянда,  — святочны) — у архітэктуры — арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны. Часам нароўні з гэтымі элементамі могуць выкарыстоўвацца чэрапы жывёл ці маскі (т.зв. «букраній» і «маскарон» адпаведна).

Паходзіць ад старажытнарымскіх упрыгожванняў, калі лісце, кветкі або зеляніну абвязвалі стужкамі. Як дэкаратыўны элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы