Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт (; , Сент-Аман-ла-Басцід, Францыя — ) — галоўны маршал Францыі (1847), маршал Імперыі (з 19 мая 1804 года), генерал-палкоўнік пешых егераў Імператарскай гвардыі (з 20 ліпеня 1804 па 22 красавіка 1814), герцаг Далмацыі (1808). Удзельнік рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнаў. У 1808—1812 і 1813—1814 гадах камандаваў арміяй у Іспаніі, Партугаліі, Паўднёвай Францыі. У 1814—1815 гадах ваенны міністр у Бурбонаў, падчас «Ста дзён» начальнік штаба Напалеона. У 1830—1832 гадах ваенны міністр, затым да 1847 (з перапынкамі) прэм’ер-міністр.

Катэгорыя:Маршалы Напалеона I