«Мале́нне Даніі́ла Зато́чніка» — помнік старажытнарускай літаратуры 13 ст. Прыпісваецца гістарычнаму або літаратурнаму герою — . Захаваўся ў спісах 15—16 ст.
Існуе 2 яго рэдакцыі: «Слова Данііла Заточніка» (12 ст. ?) і «Маленне Данііла Заточніка».
«Маленне» напісана ў форме паслання і спалучае ў сабе апалогію моцнай княжацкай улады і асабістае самасцвярджэнне. У ім выкарыстоўваюцца традыцыі кніжнай культуры, цытуецца Біблія і іншыя літаратурныя творы. Стыль вызначаецца афарыстычнасцю, іншасказальнасцю, выкарыстаннем элементаў сатыры і жывой гаворкі.
Публікацыі Слово Даниила Заточеника… // Златоструй: Древняя Русь X—XIII вв. М., 1990.
Літаратура Маленне Данііла Заточніка // С. 28. Лихачев Д. С. Даниил Заточник // Словарь книжников и книжности Древней Руси. Л., 1987. Вып. 1.
Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Русі