Уладзіслаў Марконі (; ,  — , ) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі.

Біяграфія

Сям'я і дзяцінства Уладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы.

Скончыў варшаўскую сярэднюю школу.

Прафесійная дзейнасць Прадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю.

Працаваў разам з братам пры будаўніцтве .

Пахаваны на .

Архітэктурныя праекты Уладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:

Жылыя дамы ў Варшаве: графіні Людвікі Мялжынскай на вул. ; графа Канстанціна Плятэра на ; на ; Ганны Мікуліч-Радзецкай на той жа вуліцы; дамы Густава Герлаха на вуліцах: , , , ; дом Яна Фрузінскага на вуліцы (1904), Генрыка Калобжэг-Кольберга на той жа вуліцы (1904), уласны дом там жа (1900), дамы братоў Лілпап на вуліцах: Мазавецкай, , Ардынацкай; Стэфана Дзявульскага на 33/35 (1910). Адміністрацыйныя будынкі ў Варшаве: на вул. Маршалкоўскай, 124 (1901). Марконі рэалізаваў конкурсны праект лодзінскіх архітэктараў і . У пабудове прымаў удзел яго асістэнт Сланіслаў ГраховічBauzt S. Gmach Tow. Ubezpieczeń «Rossya» w Warszawie // Architekt. — 1901. — № 7. — S. 102—105., будынак страхавога таварыства ад пажараў (на рагу вуліц і З прамысловых збудаванняў вядомы будынак кандытарскай фабрыкі на вуліцы

Грамадскія будынкі ў Варшаве: гатэль «», дом яўрэйскай супольнасці на вул. , школа імя РослераўMiejsce egzekucji —​ szkoła Roeslerów (ul. Chłodna 33) на вуліцы У час існавання Варшаўскага гета там часова змяшчаўся пад кіраўніцтвам Януша Корчака, на вуліцы (вёў будаўніцтва, праект Яна Хойрыха), школа для дзяцей «работнiкаў трамвайных» на вуліцы , будынак прытулку св. Францыска на вуліцы . Будынкі ў розных населеных пунктах, цяпер у асноўным размешчаны на тэрыторыі Польшчы: у вёсцы Мазавецкага ваяводства; палац Дабецкіх у вёсцы Свентакшыскага ваяводства (1897); палац Стэфана Дзявульскага ў вёсцы Саннікі Мазавецкага ваяводства; віла Дзявульскага ў вёсцы Канстанцін Лодзьскага ваяводства; у горадзе Скернявіцы Лодзьскага ваяводства (1893); перабудова сядзібы сям’і Буйно ў вёсцы Мазавецкага ваяводства (перад гэтым перабудавана Генрыкам Марконі) і інш.

Рэлігійныя збудаванні: ў Отвацку (не захаваўся), ў Магяльніцы і іншыя. Пад надзорам У. Марконі таксама распрацоўвалася праектная дакументацыя для будаўніцтва касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску Будынкі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі: сядзіба ў вёсцы Борхаў Рэчыцкага раёна (1911), маёнтак князя Чацвярцінскага ў Жалудку (цяпер (Шчучынскі раён), сядзіба графа Празора ў вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна; сядзіба графа Пуслоўскага ў Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна. Рэстаўрацыя жылых дамоў і іншых збудаванняў. У прыватнасці, у Варшаве: дома Фукераў і каля ў Старым горадзе; таксама правёў працы па захаванні (кансервацыі) (1906), і і шэрагу іншых аб’ектаў у сталіцы Польшчы.

Грамадская дзейнасць Быў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «» ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt. — 1902. — № 8. — S. 95., праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)Rozstrzygnięcie konkursu na projekt kościoła we wsi Orłów // Architekt. — 1910. — № 3. — S. 50; Protokół z posiedzenia konkursowego w sprawie oceny nadesłanych projektów kościoła we wsi Orłów, gub. Lubelskiej, pow. Krasnostawskiego // Przegląd Techniczny. — 1910. — № 9. — S. 118., алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)Konkurs na projekt ołtarza // Architekt. — 1912. — № 11—12. — S. 133., сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)Konkursy // Architekt. — 1914. — № 1-2. — S. 30..

Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» ().

Узнагароды Кавалер ордэна св. Станіслава III ступені.

Сям'я

26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака . Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:

(1894—1975) — стаў рэстаўратарам жывапісу Казімір (1890—1992) Тадэвуш (1899—1956) — эканамічны дзеяч і прамысловец, ажаніўся з Аленай з Брунаў, добра вядомай варшаўскай сям'і. Галіна Марыя (1888—1952) — жонка вядомага жыхара Варшавы .

Сын Багдана, , таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед.

Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на у Варшаве.

Літаратура

Hanna Krzyżanowska, Marconi Władysław, [w:] Polski słownik biograficzny konserwatorów zabytków, red. Henryk Kondziela, Hanna Krzyżanowska, z. 2, Poznań, Wydaw. Poznańskie 2006, ISBN 83-7177-416-8

Спасылкі

Władysław Marconi

Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў