Дубровіца або Дубровыця (), таксама сустракаецца ДубравіцаБеларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953. — горад ва Украіне на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9300 чал. (2024). Размешчаны за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Назва Тапонім Дубровіца, напэўна, паходзіць ад дубровы (дубовага гаю) С. 112..

Гісторыя

Упершыню згадана ўскосна ў 2-й палове XII ст. як сталіца ўдзельнага Дубровіцкага княства. Згадка як горада Тураўскага княства пад 1005 годам -- фальсіфікат XVI ст.

У 1340-я гады Дубровіца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З XV ст. ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якія ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у Троцкім ваяводстве, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводстваDąbrowica // S. 931, у гэты час стала сталіцай графства.

У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў князь Андрэй Курбскі. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.

У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1860 — 3743 чал., з іх 1709 хрысціян і 2034 іўдзеяў XX стагоддзе: 1990 — 10,7 тыс. чал.Дубровица // XXI стагоддзе: 2001 — 9644 чал.;  — 9430 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.

Турыстычная інфармацыя Славутасці Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1695—1701) Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.) Царква Раства Багародзіцы (1862)

Вядомыя асобы Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і педагог Анастасія Заслаўская-Гальшанская (?—1561) — рэлігійная і культурная дзеячка часоў Вялікага Княства Літоўскага Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадскі дзеяч, палітычны вязень Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзеяч, мемуарыст Жорж Шарпак (нар. 1924) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1992)

Крыніцы

Літаратура

Dąbrowica // S. 931.

Спасылкі

Неафіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровыцкага раёна