Віленская брама, часам Ільінская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з’яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Існавала, верагодна, з часоў Алелькавічаў. Размяшчалася ў заходняй частцы горада, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Віленская, ад якой брама і атрымала сваю назву. З-за таго, што побач з Віленскай брамай знаходзіўся Ільінскі манастыр, вуліцу і браму часам называлі Ільінскімі. Дарога ад Віленскай брамы, мінуючы прадмесце Трайчаны, вяла да Нясвіжа.
Архітэктура Віленская брама ўяўляла сабой мураваную пабудову, памеры якой у плане складалі 25,6 на 36,6 метраЦіткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад’ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створаміІгар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы.
Літаратура Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4
Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Брамы Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Слуцка