Ле́нінскі (, ) — аграгарадок у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Пасёлак пачаў забудоўвацца ў 1968 годзе каля шашы Масква—Брэст. У 1970 годзе атрымаў назву ЛенінскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 511 ад 21 снежня 1970 г. Аб назве населенага пункта, узнікшага на тэрыторыі Рагозненскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 36 (1302).. У 1970 годзе да пасёлка далучана вёска АцячызнаРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. З 21 студзеня 1971 года цэнтр сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..

Славутасці Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жабінкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі