Аліза́раў Стаў. Сустракаецца таксама варыянт Аліза́равы Стаў, Еліза́равы Стаў, Галіца́раў Стаў, Аліза́растаў (, ) — вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сцяпанкаўскага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жабінка (на лініі Брэст—Лунінец), за 35 км ад Брэста.

Гісторыя Вядомы з XVI ст. як каралеўская ўласнасць. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1577 годзе як сяло Алізараў Стаў, яно было месцам, дзе адбываліся традыцыйныя копы (сходы). У 1589 годзе тут адбыўся сход, на які з’ехаліся сяляне з навакольных вёсак. У 1678 годзе ў суседняй вёсцы Вістычы пабудаваны кляштар каталіцкага манаскага ордэна цыстэрцыянцаў, якога размяшчаўся ў Алізаравым Ставе. У 1787 годзе сяло адносілася да маёнтка Аранёва.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX ст. цэнтр маёнтка (казённая ўласнасць у Сяхновіцкай воласці Кобрынскага павета). У склад маёнтка ўваходзілі 4 вёскі: Алізараў Стаў, Канатопы, Падрэчча, Сенькавічы. У 1869 годзе цэнтр сельскай грамады.

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы меліся хлебазапасны магазін, карчма. Непадалёку ад вёскі размяшчаліся 2 аднайменных выселкі.

Найноўшы час У 1905 годзе ў Сяхновіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

У 1921 годзе вёска далучана да Польшчы, уваходзіла ў Сяхновіцкую гміну Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сцяпанкаўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну 2 аднавяскоўцы загінулі на фронце і 1 прапаў без вестак. У 1948—1950 гг. арганізавана калектыўная гаспадарка, якая ў 1959 годзе аб’яднаецца з другімі пад назвай «Іскра» (з 1963 калгас «Усход»). У складзе ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шпіталі» (цэнтр — в. Сцяпанкі).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1865 — 120 рэвізскіх душ. 1897 — 21 двор, 163 жыхары; на выселках — З двары, 25 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 256 жыхароў. 1924 — 13 двароў, 79 жыхароў. 1940 — 250 жыхароў. 1959 — 133 жыхары. 1970 — 126 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 33 гаспадаркі, 59 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сцяпанкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна