Ты́шкавічы. Сустракаецца таксама варыянт Тышко́вічы (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мотальскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Іванава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца каля левага берага ракі Ясельда. Каля паўночнай ускраіны ў Ясельду ўпадае канава Духлянка. За 3 км у напрамку на захад ад ускраіны аграгарадка вадасховішча (да 1983 г. — возера) Джыдзінне — С. 86., прыкладна за 0,6 км на паўночны ўсход — возера Мульнае, за 0,4 км на поўдзень — возера СкупоеЛіст карты N-35-124. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г..

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц Тышкавічы вядомы з 1520 года. Пасля прыняцця «Устава на валокі» ў 1557 годзе, вёска з'яўлялася паселішчам для служылых людзей — шляхціцаў у Пінскім павеце Трокскага ваяводства ВКЛ.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1801 года ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У дакументах 1833 года згадваецца як фальварак. На 1866 год вёска ў Дружылавіцкай воласці. У 1905 годзе ў Мотальскай воласці.

У 1915—1918 гадах акупіравана германскімі войскамі, у 1919 годзе — польскімі. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Мотальскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Працавала школа, у 1934 годзе налічвалася 275 вучняў.

З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска стала цэнтрам Тышкавіцкага сельсавета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. У вёсцы працавалі руская школа, капліца, гандлёвы пункт. Каля вёскі былі выяўлены залежы торфу. У сельсавеце на той час быў толькі адзін населены пункт.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 1944 гады акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 38 мірных жыхароў, у партызанах загінулі 5 жыхароў, на франтах Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах загінулі 56 воінаў-землякоў. Ушаноўваючы памяць аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады вайны, у 1974 годзе ў вёсцы пастаўлены помнік землякам.

Пасля вайны, у 1949 годзе, пачатковая школа пераўтворана ў 7-гадовую. У 1961 годзе ў вёсцы дзейнічалі асабныя класы вячэрняй школы сельскай моладзі, дзе навучалася 256 вучняў. Тышкавіцкі сельсавет быў скасаваны 9 сакавіка 1959 годаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета, а з 1962 годаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978). вёска перайшла ў склад Мотальскага сельсавета. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. У 1962—1965 гадах у Драгічынскім раёне.

29 снежня 1949 года ў вёсцы быў утвораны калгас імя Свярдлова, які 4 лютага 1958 года быў далучаны да калгаса імя Сталіна з цэнтрам у вёсцы Моладава. 31 мая 1961 года вёска ўвайшла ў склад калгаса «XXII партз'езд» (цэнтр — Моталь). 29 жніўня 1987 года быў створаны самастойны калгас імя І. А. Паліўкі. З 2003 года вёска знаходзіцца ва ўгоддзях СВК «Агра-Моталь».

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 652 жыхары; 1924 — 180 будынкаў, 1019 жыхароў; 1940 — 255 двароў, 1456 жыхароў; 1959 — 1612 жыхароў (паводле перапісу); 1979 — 1698 жыхароў (паводле перапісу). XXI стагоддзе: 2005 — 553 гаспадаркі, 1425 жыхароў.

Інфраструктура

На пачатак 2000-х гадоў у вёсцы дзейнічалі сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 3 магазіны, амбулаторыя.

Славутасці

За 1 км ад вёскі знаходзяцца 2 археалагічныя стаянкі, выяўленыя ў 1962 годзе і даследаваныя ў 1971 годзе У. Ф. Ісаенкам. Стаянка-1 адносіцца да нёманскай культуры, стаянка-2 — да неаліту і бронзавага веку, што сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай. Мясцовыя могілкі з традыцыйнымі драўлянымі крыжамі.

Літаратура

Ліст карты N-35-124. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Мотальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна