Пептыдная ці амінакіслотная паслядоўнасць — парадак, у якім амінакіслотныя рэшткі, злучаныя пептыднымі сувязямі, ляжаць у поліпептыдным ланцугу бялку або пептыду. У адпаведнасці з агульнымі правіламі, пептыдная паслядоўнасць пішацца з N-канца, гэта значыць канца, які змяшчае свабодную , да C-канца, які змяшчае свабодную . Пептыдная паслядоўнасць часта называецца бялковай паслядоўнасцю, калі яна ўяўляе бялку. Увогуле пептыдная паслядоўнасць уяўляе сабой першасную структуру ўсіх бялкоў на момант сінтэзу, аднак праз першасная структура некалькі мяняецца з утварэннем сталага бялку.

Зараз вызначана і запісана ў Базу дадзеных паслядоўнасцяў і іншыя базы дадзеных шмат пептыдных паслядоўнасцяў. Для гэтага можа выкарыстоўвацца , хоць у многіх выпадках пептыдная паслядоўнасць можа быць атрымана з дапамогай перакладу з адпаведнага гену (у выпадку эўкарыётаў неабходна таксама рэканструяваць працэс ). Звычайна ў базах дадзеных для назваў амінакіслот для сцісласці выкарыстоўваюцца адналітарныя скарачэнні.

Аналіз пептыдных паслядоўнасцяў — карысны інструмент даследавання бялкоў. Для аналізу паслядоўнасцяў зараз распрацавана шмат вылічальных інструментаў. Напрыклад, доўгія паслядоўнасці рэшткаў часта паказваюць трансмембранныя спіралі. Гэтыя спіралі, у сваю чаргу, паказваюць, што гэты бялок з'яўляецца . Пэўныя рэшткі паказваюць на тыпы другаснай структуры, напрыклад, або . Па аналізе поўнай паслядоўнасці бялку можна ацаніць яго .

Важным пры аналізе паслядоўнасцяў таксама з'яўляецца параўнанне паслядоўнасцяў з вельмі вядомымі. Падобныя паслядоўнасці, асабліва падобныя матывы паслядоўнасці, часта паказваюць на падобную функцыю або сумеснае эвалюцыйнае паходжанне. Вялікая колькасць дадзенага бялку ў розных біялагічных відах паказвае на эвалюцыйнае захаванне і важнасць гэтага бялку для арганізма.

Катэгорыя:Структура бялкоў Катэгорыя:Біяінфарматыка