«Малефісента» () — амерыканскі фэнтэзійны мастацкі фільм 2014 года рэжысёра Роберта Стромберга, зняты па сцэнарыі Лінды Вулвертан з Анджэлінай Джалі, Эль Фэнінг і Шарлта Коплі ў галоўных ролях. Карціна з’яўляецца рымейкам дыснееўскага мультыплікацыйнага фільма 1959 года «Спячая прыгажуня», а таксама вольным пераказам і пераасэнсаваннем самой казкі, прысвечанай Малефісенце, галоўнай ліхадзейкай арыгінальнага мультфільма.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 28 мая 2014 года ў Галівудзе, рэліз фільма ў ЗША адбыўся 30 мая 2014 года. Фільм атрымаў галоўным чынам змяшаныя водгукі ад кінакрытыкаў, але, нягледзячы на гэта, апынуўся камерцыйна паспяховым, сабраўшы ў міжнародным пракаце больш за 758 млн долараў.

16 чэрвеня 2015 года кампанія Disney абвясціла пра тое, што прыступае да здымак сіквела «Малефісенты». Ужо прызначаны сцэнарыст — Лінда Вулвертан. Яна ўжо прыступіла да напісання сюжэту і сцэнарыя. Выданне Deadline лічыць, што гэтым разам падпісаць кантракт з Анджэлінай Джалі будзе не так ужо проста. Як паведамляецца, Анджэліна Джалі вельмі рэдка падпісвае кантракты на працягі фільмаў.

Сюжэт Юная фея Малефісента вяла сваё жыццё на Гразкіх Балотах, акружаная казачнымі істотамі, але аднойчы ўсё змянілася… У яе свет уварваліся людзі, якія прынеслі з сабой разбурэнне і хаос, і Малефісенце прыйшлося ўстаць на абарону сваіх падданых, заклікаўшы на дапамогу магутныя цёмныя сілы. Малефісента наклала страшнае закляцце на нованароджаную дачку караля, цудоўную Аўрору. Але, назіраючы за тым, як расце маленькая прынцэса, Малефісента пачынае сумнявацца ў правільнасці свайго ўчынку — бо, магчыма, менавіта Аўрора можа ўдыхнуць новае жыццё ў чароўнае лясное царства. Але яна разумее, што можа спадзявацца толькі на сябе.

У ролях

Анджэліна Джалі — Малефісента Эла Пернел — юная Малефісента Ізабель Молай — Малефісента ў дзяцінствеChelmsford schoolgirl stars in Disney movie with Angelina Jolie Эль Фэнінг — Аўрора Віўен Джалі-Піт — пяцігадовая Аўрора Элеанор Уортынгтан Кокс — васьмігадовая Аўрора Джанет Мак-Тыр — Аўрора ў старасці (апавядальніца) Шарлта Коплі — Стэфан Джэксан Б’юз — юны Стэфан Майкл Хігінс — Стэфан у дзяцінстве Імельда Стонтан — Нотграс Леслі Мэнвіл — Флітл Джуна Тэмпл — Фіслвіт Сэм Райлі — Дыяваль Брэнтан Туэйтэс — Філіп Кенет Крэнем — кароль Генры Ханна Нью — прынцэса ЛэйлаInterview with Black Sails’ Hannah New Сара Флінд — служанка прынцэсы Лэйлы Энгус Райт — саветнік караля Генры Олівер Малтман — саветнік караля Генры Гары Каргіл — прыдворны Джон О’Тул — прыдворны Гары Этвел — прыдворны Энтані Мэй — прыдворны Джэймс Хікс — ваенны прыдворны Стэфан Чэйз — генерал Марк Кавен — генерал Крыс Ліней — слуга Джэми Мак-Лахлан — салдат у лесе Шон Сміт — салдат у лесе Джон Мак-Мілан — капітан Цім Трэлоа — фермер Пітэр Дж. Рыд — вартаўнік Марама Корлет — служанка Лаям Мак-Кена — капітан караля Генры Стывен Кры — наглядчык

Стварэнне

Прэпрадакшн і размеркаванне пасад У маі 2009 года з’явілася інфармацыя, што амерыканскі кінарэжысёр Брэд Бёрд плануе зняць прыгодніцкі мастацкі фільм пра Малефісенту, ліхадзейку з дыснэеўскага мультыплікацыйнага фільма «Спячая прыгажуня» (), з Анджэлінай Джалі ў галоўнай ролі. У студзені 2010 года было абвешчана, што рэжысёрам фільма стане Цім Бёртан«Exclusive Interview: Tim Burton Creates a Wonderland». , але ў маі 2011 года Бёртан заявіў, што пакідае праект з-за жадання засяродзіцца на стварэнні новай экранізацыі фільма 1984 года «Франкенвіні». Тады студыя Disney вырашыла ўзяць на пасаду рэжысёра Дэвіда Ейтса, які рэжысіраваў чатыры заключныя фільмы пра Гары Потэры«Tim Burton Won’t Direct Disney’s ‘Maleficent’ Starring Angelina Jolie, David Yates Could Replace» «Tim Burton Bails On The Angelina Jolie Maleficent Movie; Could David Yates Replace Him?» , аднак 6 студзеня 2012 года стала вядома, што рэжысёрам фільма стане дэбютант Роберт Стромберг, мастак-пастаноўшчык фільмаў «Аватар» і «Аліса ў Краіне цудаў», уладальнік дзвюх прэмій «Оскар». Сцэнарыстам для фільма стала Лінда Вулвертан, якая раней працавала над сцэнарыямі для фільмаў «Аватар», «Аліса ў Краіне цудаў», «Прыгажуня і Пачвара» і «Кароль Леў»«Disney, 'Alice' scribe team for film about 'Sleeping Beauty’s' evil queen (exclusive)» . Прадзюсарам для фільма павінен быў стаць Рычард Дэрыл Занук, да яго смерці ў ліпені 2012 года. Здымкі «Малефісенты» пачаліся 18 чэрвеня 2012 года ў Бакінгемшыры. Пост-прадакшн быў прызначаны на 5 кастрычніка 2012 года.

Першапачатковыя даты выхаду Выхад фільма першапачаткова павінен быў адбыцца 14 сакавіка 2014 года, але неўзабаве ён быў перанесены на 2 ліпеня 2014 года ў сувязі з выхадам іншага фільма студыі Disney, «Мапеты 2», але ў верасні 2013 года стала вядома, што дата выхаду фільма перанесена на 30 мая 2014 года.

Музыка Музычнае суправаджэнне да фільма «Малефісента» было напісана амерыканскім кампазітаром Джэймсам Ньютанам ХовардамJames Newton Howard To Score Disney’s 'Maleficent'. Афіцыйны саўндтрэк быў выпушчаны 27 мая 2014 года. 23 студзеня 2014 года было абвешчана, што спявачка Лана Дэль Рэй запіша кавер-версію песні «Once Upon a Dream» () з арыгінальнага мультфільма 1959 года ў якасці галоўнага саўндтрэка. Лана Дэль Рэй была выбрана выканаўцам песні самой Анджэлінай Джалі. Сінгл быў выпушчаны 26 студзеня.

Спіс кампазіцый

Крытыка Фільм атрымаў змяшаныя водгукі ад кінакрытыкаў, якія пахвалілі акцёрскае выкананне Анджэліны Джалі і візуальныя эфекты фільма, але раскрытыкавалі яго сюжэт. Частка расійскіх блогераў, якая пабыла на перадпрэм’ерных паказах, таксама выказала станоўчыя водгукіРэцэнзія на фільм «Малефісента» . У той жа час была выказана думка, што ад фільма «за вярсту вее радыкальным фемінізмам на грані мужчынаненавісніцтва. Прысутнасць мужчын у жыцці галоўных гераінь нясе або разбуральны, або нейтральна-бескарысны характар», а таксама што «гутарак пра лесбійскі падтэкст фільма нават у асяроддзі далёкіх ад рэлігійнага фанатызму матэрыялістаў не пазбегнуць»http://www.kino-teatr.ru/kino/art/pr/3432/ Рэцэнзія: «Малефісента». Усе мужыкі хто?.

Выкананне Анджэліны Джалі ў фільме было неаднаразова ўсхвалена крытыкамі. Робі Колін з выдання «The Telegraph» у сваім водгуку напісаў, што «новай інтэрпрэтацыі Спячай прыгажуні бракуе сапраўднага зачаравання, але Анджэліна Джалі выратоўвае становішча».

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт фільма

«Малефісента» на сайце allmovie.com «Малефісента» на сайце tcm.com «Малефісента» на сайце metacritic.com «Малефісента» на сайце Rotten Tomatoes

Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Экранізацыі твораў Шарля Перо Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард