Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Гісторыя Пабудавана ў 1915 годзе на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гадах.
Архітэктура Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на васьмігранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікая Лысіца Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1915 год у Беларусі