Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у гонар Святога Духа ў вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудавана на могілках у 1840 г. з дрэва. Храм прыпісны да Свята-Мікалаеўскага прыхода вёскі Вярховічы.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана спалучэннем прамавугольных зрубаў залы і апсіды, над якой асноўны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. На франтальным фасадзе вылучаецца двух'ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Вярховічы Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1840 год у Беларусі