Вугля́ны (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Лясной. Уваходзіць у склад Рэчыцкага сельсавета.
Геаграфія Вугляны знаходзяцца за 7 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Каменца.
Вугляны злучаны адзінай дарогай з вёскай Мартынюкі і далей — з Каменцам. На поўнач ад вёскі пачынаецца тэрыторыя Белавежскай пушчы, ад якой вёску аддзяляе рэчка.
За 1 км на ўсход ад вёскі ад зліцця рэк Правая Лясная і Левая Лясная ўтвараецца рака Лясная.
Гісторыя Па сведчаннях мясцовых краязнаўцаў, праз Вугляны ў старыя часы праходзілі тры галоўныя шляхі: Каралеўскі (Вільня—Кракаў), Бурштынавы — ад берагоў Балтыйскага мора ў краіны паўднёвай Еўропы, і Зварніцкі (саляны) — ад Салотвіна, што ў Закарпацці, да Гародні, якая мела буйныя саляныя склады.
Праз паселішча ішла дарога на Камянец і Брэст.
У пачатку XIX стагоддзя вёска знаходзілася ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні і адносілася да маёнтка генерала Гальберга. У 1818—1820 гадах у гэтай мясцовасці адбываліся антыпрыгонніцкія сялянскія хваляванні. У 1846 годзе вёска адносілася да маёнтка Камянец-Літоўскі, уласнасці ротмістра Антона Касаржэўскага. Мела 15 дзесяцін сядзібнай, 83 дзесяціны ворыўнай зямлі.
У 1897 г. вёска з’яўлялася цэнтрам Вуглянскай сельскай гміны Камянец-Літоўскай воласці Брэсцкага павета. Вёска мела хлебазапасны магазін.
У 1905 г. у вёсцы працавала пачатковае народнае вучылішча.
У 1921—1939 гадах вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. Адносілася да Каменец-Літоўскай вясковай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У 1949 г. у вёсцы быў арганізаваны калгас імя Кірава. У пачатковай школе вучылася 48 дзяцей.
13 кастрычніка 1961 г. вёска была перададзена з Рэчыцкага сельсавета ў падпарадкаванне Камянецкага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 19 мая 1986 г. вярнулася ў склад Рэчыцкага сельсавета з прычыны скасавання Камянецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)..
У сучасны час гандаль арганізаваны праз аўталаўку.
Насельніцтва 2009: 31 чалавек 2005: 50 чалавек (30 гаспадарак) 1905: 552 чалавекі 1846: 365 чалавек (50 двароў)
Крыніцы
Спасылкі
Вугляны на Вікімапіі
Катэгорыя:Рэчыцкі сельсавет (Камянецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна