Во́страў (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Востраўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Ляхавічы, за 193 км ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лясная. Каля аграгарадка працякае рака Мышанка.
Насельніцтва 1996 год — 655 жыхароў, 293 двары.
Славутасці
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1910 г. з дрэва. Рэшткі сядзібнага комплексу Патоцкіх.
Вядомыя асобы Таццяна Уладзіміраўна Бялова (нар. 1956) — беларускі журналіст, кнігавыдавец. Міхаіл Іванавіч Пачкайлаў (1933—2011) — дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы.
Літаратура — С. 276.
Спасылкі
Аграгарадок Востраў на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Востраўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна