Пата́павічы (, ) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета.

Да 6 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Жарабковіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)., да 20 снежня 2013 года — у склад Падлескага сельсавета.

Славутасці Патапавіцкія камяні — дзесяць вялікіх валуноў, прадстаўленых сярэднезерністымі гранітамі ружовага і шэрага колеру, сем з якіх устаноўлены ў адзін рад, на заходняй ускраіне гэтай вёскі ўздоўж дарогі Ляхавічы — Клецк. На валунах высечаныя каталіцкія і праваслаўныя крыжы складанай формы, а на самым буйным з іх бачны год — 1683, які наводзіць даследчыкаў на думку, што гаворка можа ісці пра своеасаблівы помнік мясцовым жыхарам, якія загінулі ў знакамітай бітве пад Венай падчас турэцка-польскай вайны. Мясцовая легенда абвяшчае, што іх паставілі маладыя ўдовы, якія страцілі на чужыне мужоў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Жарабковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна