Збу́раж (, ) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гвозніцкага сельсавета.

Геаграфія Паселішча размешчана за 8 км на паўднёвы захад ад Маларыты.

За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца Збуражскае радовішча суглінкаў і супескаў. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.

За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца гара Мелавая, якая належыць да Олтушска-Маларыцкага масіва з паралельна-грывістымі формамі і з’яўляецца самым высокім пунктам Маларыцкага раёна — 189,3 м. Складаецца з дняпроўскага марэннага суглінку, супеску, пяску, палеагенавага глаўканітава-кварцавага пяску і верхнемелавога мелу і мергелю. Усе пароды трывала дыслакаваныя і маюць выгляд насунутых адзін на адзін пластоў. Тут сустракаецца шмат валуноў і выхадаў мелавых парод. Схілы гары парушаны кар’ерамmaloritalib.by.

Гісторыя

Упершыню паселішча згадваецца ў рэвізіі Берасцейскага староства пад 1566 годам.

Паміж 1668 і 1680 гадамі ў Збуражы была заснавана драўляная царква св. Сімеона Стоўпніка.

У 1940—1954 гадах цэнтр Збуражскага сельсавета. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Маларыцкага сельсавета, да 10 кастрычніка 2025 года — у склад Олтушскага сельсавета.

Насельніцтва 2025 — 176 гаспадарак, 342 жыхары

Славутасці Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы Марыя Пятроўна Жыгалава (нар. 1951) — беларускі літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гвозніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна