Балга́ры. Сустракаецца таксама варыянт Бо́лгары (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавета.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лемяшэвіцкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Назва Паводле беларускага савецкага географа В. Жучкевіча, ад назвы народу балгараўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 31..

З іншага боку, у гэтай жа мясціне ў XVI ст. фіксавалася ўрочышча "Bolhara Kolodziez" (Болгараў калодзезь)Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 271.. Было віленскае прозвішча Балгароўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-D77B-B?cat=1546535&i=344&lang=pl. У старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах былі асновы Bal-, Gar-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 76, 89..

Славутасці

Праваслаўная капліца на могілках.

Спасылкі

Катэгорыя:Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна