right|350px|карта кантынентальнай Партугаліі з межамі акруг

Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на 11 правінцый.

Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акруг. Астраўныя тэрыторыі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць статут аўтаномных рэгіёнаў.

Пры апісанні тэрытарыяльных адзінак Партугаліі выкарыстоўваюцца розныя тэрміны: рэгіён (), субрэгіён (), акруга (), гарадская агламерацыя (), гарадская супольнасць (), межмуніцыпальная супольнасць (). Гарады і прылеглыя да іх населеныя пункты аб'яднаныя ў муніцыпалітэты (). Муніцыпалітэты ў сваю чаргу падзеленыя на раёны (). У Партугаліі налічаецца 308 муніцыпалітэтаў і каля 4200 раёнаў.

Раён — мінімальная адміністрацыйная адзінка Партугаліі. Тэрмін freguesia першапачаткова азначаў «царкоўны прыход». Орган мясцовага самакіравання — раённая ўправа ().

Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі