Абру́б (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета.
Славутасці Валун-следавік размешчаны на поўдзень ад вёскі, за 100 м ад лесу, мае наступныя памеры: даўжыня — 1,5 м; дыяметр — 1,35 м; вышыня — 0,6-1,1 м, а форму — няправільнай прызмы. Большая частка каменя прадстаўлена шэрым буйназярністым гранітам з уключэннямі ксеналітаў гнейсаподобных парод. Палявыя шпаты шэрага колеру прысутнічаюць у выглядзе таблічак памерам ад 1×1 см да 1,5×2 см, памеры зерняў белага кварца вар’іруюцца ад 0,5 да 1 см. Паўднёва-заходні бок валуна прадстаўлены брудна-ружовым сярэднезярністым гранітам з утрыманнем палявых шпатаў таблічак памерам да 1×1,5 см. Паверхня моцна згладжаная, пакрыта мохам і лішайнікамі. Маецца невялікае паглыбленне («след») даўжынёй да 10 см, шырынёй 5 см, глыбінёй 1 см. Гэты валун-следавік ушанаваны мясцовымі жыхарамі, уваходзіць у комплекс культавых рэлігійных аб’ектаў (капліца, студня), які з’яўляецца месцам паломніцтва.
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна