Шані́ (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета.

Назва У "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. тут, у вёсцы са зніклай на сёння назвай "Асавая" (побач Шанёў або самі Шані) засведчаныя "Шень Ухачевичъ" і "Дуль Ухачевичъ"Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. Вильна, 1876. С. 186.. Праз стагоддзе, у 1687 г., у Шанях фіксуюцца жыхары з прозвішчамі Шаневіч і ДулевічІнвентар Чахецкага лясніцтва 1687 г. https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/inventories/attachments/1012225.

Прозвішчы Ухач, Ухачэвіч, Ухачэўскі фіксаваліся на захадзе Ўкраіны (Струсаў, Тартакаў і інш.), у тым жа заходнеўкраінскім рэгіёне вядомыя і прозвішчы Шэнь, Дульhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:33S7-9RQ3-9LTV?i=138&cc=1910265&cat=279812

http://agadd2.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%201892/pages/1_301_0_0_1892_0148.htm

http://agadd.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%20812/pages/PL_1_301_812_0102.htm

http://agadd.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%201701/pages/PL_1_301_1701_0004.htm.

Не звяртаўшыся да мясцовай іменна-прозвішчнай спадчыны, беларускі савецкі тапаніміст В. Жучкевіч назву Шанёў звязваў з літоўскім šenai "сюды, па гэты бок"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 409..

Геаграфія Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Пружаны, за 82 км ад Брэста, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы.

Насельніцтва 2003 год — 436 жыхароў, 163 двары.

Памятныя мясціны Мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці першага старшыні сельсавета І. М. Дыбы, загубленага акупантамі ў 1942 годзе. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура  — С. 369.

Спасылкі

Катэгорыя:Шаняўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна