Ра́дчыцк. Сустракаецца таксама варыянт Ра́чыцк (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фядорскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Століна, за 220 км ад Брэста, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.
Гісторыя Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа годзе яна была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнелай царквы, у 1841 годзе была ўзведзена мураваная прыхадская царква.
У 1863 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча. На 1886 год — сяло, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года з’явіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом.
У 1921-1939 гадах у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921—1923 гадах — цэнтр Радчыцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павета.
Каля Радчыцка пахаваны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, верагодна ўладальнік мясцовага маёнтка, забіты сялянамі за падтрымку паўстанняВабішчэвіч, А. Да пытання стану могілак на Століншчыне ў міжваенны час // ARCHE. — 2014. — № 7,8. — С. 370—372.
У вёсцы працуе сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і аддзяленне сувязі.
Да 10 кастрычніка 2025 года — адміністрацыйны цэнтр Радчыцкага сельсавета.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 год — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 год — 176 двароў, 1128 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 год — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 год — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 год — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 год — 660 жыхароў; 1970 год — 1233 жыхары; 1980 год — 1025 жыхароў; 1999 год — 689 жыхароў. XXI стагоддзе: 2001 год — 286 двароў, 649 жыхароў; 2002 год — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 год — 535 жыхароў.
Славутасці Царква Раства Багародзіцы (1841) — . Магіла Аляксандра Скірмунта (1793—1845). Помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну землякам (1969).
Вядомыя асобы Лявон Неўдах (нар. 1947) — беларускі пісьменнік.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фядорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна