Цна або Цна-Ё́дкава () — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. У 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад МінскаУказ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска».
Назва Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі Цна.
Гісторыя У 1815 годзе вёска Цна, уласнасць Вінцэнта Талочкі. 12(19?) сакавіка 1817 года маёнтак Цна набыў у Вінцэнта Талочкі на аўкцыёне ігуменскі межавы суддзя Ануфрый Наркевіч-Ёдка.
У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць І. Ёдкавай. У 1870 годзе вёска Цна Сёмкава-Гарадзецкай воласці, 40 душ мужчынскага полу, таксама маёнтак Цна І. Ёдкавай. У 1897 годзе ў вёсцы Ёдкава-Цна (Іодково-Цна) 42 двары, 257 жыхароў, прыпісная царква, хлебазапасны магазін. На поўнач ад вёскі месцілася Хмарынская Цна, 27 двароў, 155 жыхароў; таксама былі маёнтак Цна (уладальнік Цімафееў), 4 двары, 11 жыхароў, маёнтак Цна (уладальнік Масальскі), 3 двары, 4 жыхары.
Пазней цэнтр Цнянскага сельсавета, у 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска. Вясковая вуліца і завулак Рабочы былі пераназваны ў вуліцу і завулак Ёдкаўскія, вуліца Кальцавая была пераназваная ў вуліцу Хмарынскую. Таксама вясковыя вуліцы займелі назвы Малафееўская, Апалінар’еўская і Ліпавая ў гонар колішніх суседніх фальваркаў Малафееўка, Апалінарава і вёскі Ліпавы Копец.
Насельніцтва 1897 год — 42 двары, 257 жыхароў 1917 год — вёска, 50 двароў, 267 жыхароў; фальварак, 3 двары, 14 жыхароў 1941 год — 50 двароў, 326 жыхароў 1997 год — 233 гаспадаркі, 793 жыхары 1999 год — 823 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска