Радыё «Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» () — міжнародная радыёстанцыя, якая вяшчае на Усходнюю і Паўднёва-Усходнюю Еўропу, Расію, Каўказ, Цэнтральную Азію і Блізкі Усход.

Фінансаванне гэтай радыёстанцыі ажыццяўляецца Кангрэсам ЗША праз Агенцтва ЗША па глабальных медыяРадио «Свобода» открыло офисы в Риге и ВильнюсеК 50-летию с начала регулярного вещания на СССР радиостанции «Свобода».

Гісторыя Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў краінах Усходняй Еўропы да ўлады прыйшлі камуністычныя ўрады, якія атрымлівалі падтрымку ад Савецкага Саюза. Гэта падзея стала адной з прычын пачатку халоднай вайны — канфлікту паміж Усходнім блокам і заходнімі краінамі. У адказ на распаўсюджванне камуністычных ідэй Злучаныя Штаты пачалі актыўна весці ідэалагічную барацьбу. Адным з інструментаў у гэтым супрацьстаянні стала стварэнне Радыё «Свабодная Еўропа».

Для вяшчання на васьмі розных мовах былі задзейнічаны супрацоўнікі з розных краін, уключаючы СССР, Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію і Германію. Вяшчанне пачалося з тэрыторыі Заходняй Германіі летам 1950 года, а ў сакавіку 1953 года была запушчана рускамоўная служба пад назвай «Радыё «Вызваленне» (з 1959 года — Радыё «Свабода»)Радыё Свабода год за годам: 1959Слушали миллионы жителей СССР: что такое «Голос Америки» и Радио «Свобода», которые закрыл Трамп.

У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі КангрэсСяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009.

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінахВольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009.

Беларуская служба Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 годаСвабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009.

Геаграфія вяшчання

Абхазія Азербайджан Албанія Арменія Беларуская служба (з 1954) Боснія і Герцагавіна Грузія Ізраіль Іарданія Ірак Іран Емен Казахстан Катар Кыргызстан Ліван Малдова Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аман Палесціна Паўночная Македонія Расія Саудаўская Аравія Сербія Сірыя Таджыкістан Туркменістан Турцыя Украіна Чарнагорыя Паўднёвая Асеція

Вяшчанне спынена У дужках азначаны год спынення вяшчання

Балгарыя (2004 г.) Венгрыя (1993 г.) Латвія (2004 г.) Польшча (1997 г.) Румынія (2004 г.) Славакія (2004 г.) Чэхія (2002 г.) Эстонія (2004 г.) Літва (2004 г.) Славенія (2004 г.) Харватыя (2009 г.)

Крыніцы

Катэгорыя:Міжнародныя радыёстанцыі Катэгорыя:Культура Прагі