(911) Агамемнан  — траянскі астэроід Юпітэра, які рухаецца ў пункце Лагранжа L, у 60° наперадзе планеты, які належыць да рэдкага спектральнага класа D. Ён быў адкрыты 19 сакавіка 1919 года нямецкім астраномам Карлам Рэйнмутам у абсерваторыі Гайдэльберга і названы ў гонар Агамемнана, мікенскага цара, аднаго з галоўных герояў «Іліяды» Гамера. Агамемнан рухаецца, прытрымліваючыся арбіты Юпітэра, пад прыкметным нахілам (звыш 21°), апярэджваючы планету амаль на два Юліянскія гады. Як і ў іншых траянцаў Юпітэра, перыяд абарачэння абодвух нябесных целаў вакол Сонца амаль супадае. Агамемнан робіць поўны абарот за 12,06 гадоў, што прыблізна на 73 дні больш за перыяд абарачэння Юпітэра. Асаблівасці арбітальных характарыстак астэроіда дазваляюць навукоўцам меркаваць, што цяперашняя траекторыя рухі Агамемнана сфарміравалася пад уздзеяннем Юпітэра, гравітацыя якога і цяпер аказвае істотны ўплыў на астэроід. Агамемнан — другі па памерам і яркасці траянец, пасля Гектары. thumb|340px|left|Арбіта астэроіда Агамемнан, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet Гл. таксама Спіс астэроідаў (901—1000) Класіфікацыі малых планет Спіс траянскіх астэроідаў («грэкі») Спіс траянскіх астэроідаў («траянцы»)

Спасылкі

Dictionary of minor planet names. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. http://www.sfam.ru/page.php?rub=tu

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1919 годзе Катэгорыя:Астэроіды, адкрытыя Карлам Рэйнмутам Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі