(33) Палігімнія — астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 28 кастрычніка 1854 года французскім астраномам Жанам Шакарнакам у Марсельскай абсерваторыі, Францыя і названы ў гонар Палігімніі, музы ўрачыстых гімнаў у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Дзякуючы высокаму значэнню эксцэнтрысітэту арбіты (0,338), астэроід Палігімнія можа значна змяняць сваю адлегласць да Сонца, а падчас найбольш цесных супрацьстаянняў яго бачны бляск можа дасягаць 10 m зорнай велічыні. Калі такое збліжэнне адбылося 8 верасня 2014 года, бачная велічыня астэроіда дасягала значэння 9,9 m, а яго адлегласць да Зямлі не перавышала 0,894 а.а. Астэроід мае самую выцягнутую арбіту сярод астэроідаў першай сотні.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет
Заўвагі
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1854 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км