Ізбо́рнікі Святасла́ва 1073 і 1076 гадоў — зборнікі Кіеўскай Русі, найбольш раннія помнікі старажытна-рускага пісьменства.
Ізборнік 1073 года Ізборнік 1073 створаны ў Кіеве для князя Святаслава Яраславіча. З'яўляецца спісам зборніка, перакладзенага з грэчаскай мовы на стараславянскую ў 9 ст. для балгарскага цара Сімяона.
Уключае творы «Ад апостальскіх статутаў», «Слова Іаана пра верачытныя кнігі», «Багаслоўца ад славес». Уключаны і свецкі трактат візантыйскага пісьменніка 9 ст. Георгія Хіравоска «Пра вобразы» — першы ў старажытна-рускай літаратуры дапаможнік па паэтыцы, а таксама артыкулы па логіцы, граматыцы, прытчы, загадкі.
Упрыгожаны застаўкамі, мініяцюрамі.
Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.
Ізборнік 1076 года Ізборнік 1076 складзены на аснове рукапісаў княжацкай бібліятэкі. У ім змешчаны «словы», «павучанні», «наказы», этычныя выслоўі, «Стасловец» канстанцінопальскага патрыярха Генадзія, свецкія тэксты («Наказ багатым», «Пра жонак злосных і добрых»), творы, напісаныя ў Кіеўскай Русі, настаўленне пра карысць ведаў, кніг.
Зберагаецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
Публікацыі Изборник Святослава 1073 г. М., 1983. Изборник 1076 г. М., 1965.
Літаратура Ізборнікі Святаслава // С. 179. Изборник Святослава 1073 г.: Сборник статей. М., 1977. Сапунов Б. В. Книга в России в XI—XIII вв. Л., 1978.
Спасылкі
Изборник великого князя Святослава Ярославовича 1073 года. — Петербург, 1880. Из Изборника 1073 года (Подготовка текста, перевод и комментарии Г. М. Прохорова) Из Изборника 1076 года (Подготовка текста, перевод и комментарии В. В. Колесова)
Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Русі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Старажытнай Русі