Летыпор серна-жоўты, Губа серна-жоўтая, Губа жоўтая дубовая у крыніцы пад назвай (Laetiporus sulphureus) — губавы грыб сямейства скутыгеравых. Выклікае бурую, прызматычную, цэнтральную гніль драўніны, якая хутка пашыраецца.
Апісанне Пладовыя целы аднагадовыя, буйныя, дыяметрам 7-40 см, таўшчынёй 1-4 см, з серна-жоўтымі, ружаватымі, аранжава-ружовымі, веера-, лапата- або языкападобнымі, мясістымі, потым зацвярдзелымі і ломкімі, часта з хвалістым краем шапкамі. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая, сырападобная, з узростам цвёрдая. Трубачкі жаўтаватыя ці серна-жоўтыя, танкасценныя, з акруглымі ці вуглаватымі спорамі. Споры шырокаэліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.
Пашырэнне
Мае каля 5 форм. Пашыраны па ўсім зямпым шары. Пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў: у Еўропе пераважна на дубе, у Сібіры — на лістоўніцы, на Далёкім Усходзе — на вязах і арэху маньчжурскім. На Беларусі расце групамі чарапіцападобна размешчаных зрослых каля асновы шапак на жывой або адмерлай драўніне лісцевых парод у маі—кастрычніку.
Выкарыстанне Маладыя грыбы ядомыя.
Літаратура — С. 166.
Катэгорыя:Фамітапсідавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы