Лотаць балотная (Caltha palustris) — шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых.

Назва

Народныя назвы: лотаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, нюнькі, латацень Ботанический словарь, Спб, 1878, лопух, лотацьВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, жоўты кураслеп, казялец, лапушок, мядзведжая лапкаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Апісанне

Прыбярэжна-водная расліна вышынёй 15—60 см, з гронкападобным коранем. Сцябло патоўшчанае, пустое ўсярэдзіне, уверсе галінастае. Лісце суцэльнае, бліскучае, гародчатае: ніжняе — сэрцападобнае, чаранковае; верхняе — ныркападобнае, сядзячае. Кветкі буйныя, ярка-жоўтыя, бліскучыя, адіночныя, з простым вяночкападобным калякветнікам з 5 лісцікаў. Плод — шматлістоўка (5—12 лістовак сядзяць на плоскім кветаложы).

Пашырэнне Пашырана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце на забалочаных лугах, у алешніках, канавах, на берагах вадаёмаў, іншы раз у вадзе. Цвіце у красавіку-маі.

Выкарыстанне

Лекавая (процізапаленчы і болепатальны сродак) і фітанцыдная расліна.

Усе час­ткі рас­ліны сла­ба яда­ві­тыя (утрымліваюцца алкалоіды берберын і протэанемалін). Адвараныя і ма­рынаваныя не­рас­пушчаныя кветкавыя пупышкі выкарыстоўваюць як харчовую прыправу, што выклікае апетыт.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Caltha palustris L. (Калужница болотная) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Лотаць Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Ядавітыя расліны