Баліем, або Балім (), Вялікая даліна () — горная даліна ў цэнтральнай частцы захаду вострава Новая Гвінея. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Папуа.

Баліем цягнецца вакол шырокай аднайменнай ракі на 80 км. Сярэдняя шырыня - каля 20 км. Знаходзіцца на вышыні 1600 - 1700 м над узроўнем мора. Клімат мяккі вільготны. Уначы тэмпература паніжаецца да +10°C — +15°C.

Здаўна населена папуаскімі народамі дані, лані і ялі. У 1938 г. адкрыта з паветра і даследавана амерыканскай заалагічнай экспедыцыяй.

Спасылкі LEMBAH BALIEM: TAK ADA LAUT, GARAM GUNUNG PUN JADI 6 Fakta Lembah Baliem Papua yang Jarang Orang Tahu Baliem - Geographic.org

Катэгорыя:Даліны Катэгорыя:Геаграфія Інданезіі Катэгорыя:Геаграфія Новай Гвінеі