Архітэктурная разьба́ — арнаментальная ці сюжэтная кампазіцыя, нанесеная спосабам мастацкай апрацоўкі (на дрэва, камень, ганч) для дэкору будынкаў і збудаванняў, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Упрыгожвае фасады і інтэр’еры будынкаў, надае ім мастацкую каштоўнасць, узбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную будову, кантрасна вылучае найбольш значныя элементы кампазіцыі, падкрэслівае архітэктоніку будынкаў і збудаванняў.
Вядома з даўніх часоў у Старажытным Егіпце і Грэцыі, Індыі. На Русі вядомая з XII ст. у Ноўгарадзе. Асабліва пашырана з XIX ст. на тэрыторыі сучасных Архангельскай, Кастрамской, Маскоўскай, Томскай, Уладзімірскай абласцей Расіі, а таксама ў такіх краінах Еўропы, як Венгрыя, Славакія, Фінляндыя, Польшча, Швецыя, Нарвегія, Данія і інш.
Літаратура
Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973. Сахута, Я. М. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978. Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн., 1978. Xіцько І. П. Мастацтва разьбы па дрэве. Мн., 1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Архітэктура