Асі́лак, або Вялі́кі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. За 200 м на ўсход ад в. Белая Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня 3,5 м, вышыня 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб'ём 35 м, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўднёвай часткі Балтыйскага шчыта, ваколіц Выбарга (Ленінградская вобласць), каля 300 тысяч гадоў таму. У язычніцкія часы — культавы валун.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна Катэгорыя:Белая (Смаргонскі раён) Катэгорыя:Культавыя камяні