Груздаўская Дача — лясны масіў у Беларусі, размешчаны на ўсход ад в. Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

У складзе дрэванасаджэнняў пераважаюць елкі, бяроза, сасна. У падлеску, як і ў іншых лясных масівах, сустракаюцца такія пароды дрэў як рабіна, ясень, клён, вольха, дуб, вяз, ядловец, ліпа, таполя, вярба, чаромха, дзікія яблыні ды ігрушы.

Спасылкі Ігар Пракаповіч. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

Катэгорыя:Лясныя масівы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Пастаўскага раёна