Вялікі Каўказ — горная сістэма паміж Чорным і Каспійскім морамі, разам з Малым Каўказам складае горную краіну Каўказскія горы.
Вялікі Каўказ уяўляе сабою велічнае горнае збудаванне. Ён распасціраецца больш чым на 1 150 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, ад раёна Анапы і Таманскага паўвострава да Апшэронскага паўвострава на ўзбярэжжы Каспія, побач з Баку. Шырыня яго вагаецца ад 32 км у раёне Наварасійска да (максімальнай) 180 км у раёне мерыдыяна Эльбруса і 160 км у Дагестане.
Гл. таксама Каўказ Каўказскія горы Вялікі Каўказскі хрыбет Картлійскі хрыбет Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа Народы Каўказа Мовы Каўказа Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Расіі Гара Дыхтаў Гара Казбек
Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Каўказ Катэгорыя:Каўказскія горы