Віка Трэнас, сапраўднае імя Вікторыя Аляксандраўна Ляйкоўская (нар. , ) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар.

Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. У 2006—2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальнік інтэрнэт-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Арт-менеджар гурта «Верасень».

Працуе прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», стылістычным рэдактарам у часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ.

Творчасць З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 года («Наша ніва»). Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар лірыкі да песні «Pustoje Śviatło» гурта «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на нямецкую, балгарскую і шведскую мовы.

Прызнанне 2010 год — лаўрэат прэміі Блакітны свін; за дасягненні ў прамоцыі беларускай літаратуры і мастацтва, арганізацыю прома-групы «ВЮ».

Выбраная бібліяграфія «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (паэзія, 2005) «Экзістэнцыйны пейзаж» (паэзія, 2008).

Крыніцы

Літаратура Трэнас Віка // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com Трэнас В. 10 красавіка: Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэткамі // Эл.рэсурс suc_biel_lit

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты