Вальны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI ст. Меў арыстакратычны характар, дамінавалі ў ім вялікія землеўладальнікі. Пасля заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел сойме Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі правы і на ўдзел у аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.

Узнікненне Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага Вялікі князь Месца Колькасць Казімір Ягайлавіч(1440—1492) Вільня 7 Брэст 4 Гродна 2 Навагрудак 1 Аляксандр Ягайлавіч(1492—1506) Вільня 3 Жыгімонт Стары(1506—1548) Вільня 13 Брэст 4 Гродна 1 Навагрудак 1 Жыгімонт Аўгуст(1548—1564) Вільня 3 Мінск 1 Агулам 40 Складванне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і звязана з развіццём саслоўнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагоддзях. Традыцыя склікання сходаў і з’ездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцы агульназемскіх сходаў. У аснове з’ездаў было ўяўленне пра роўнасць усіх прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (князёў, паноў і баяр-шляхты), якое грунтавалася на ўладанні ўсімі ім зямлёй на адным для ўсіх рыцарскім праве, то-бок за абавязак ваеннай службы. Ператварэнне з’ездаў ваеннаслужылых асоб у прадстаўнічы орган баярска-шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармлення правоў ім прывілеяў на ўзор польскай шляхты, у тым самым часам рашэнні сойма абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.

Гл. таксама Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага

Крыніцы

Літаратура Довнар-Запольский М. В. Спорные вопросы в истории Литовско-Русского сейма // Журнал Министерства народного просвещения. — 1901. — № 9. — С. 454—498. Леонтович Ф. И. Веча, сеймы, сеймики в Великом княжестве Литовском // Журнал Министерства народного просвещения. — 1910. — № 2. — С. 233—274; № 3. — С. 37—61. Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 года. — Харьков, 1902. — 205 с. Любавский М. К. Литовско-русский Сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства . — М.: Университетская тип., 1909. — 1160 с. O początkach parlamentaryzmu litewskiego // Sprawozdania z czynności i posiedzeń Akademii Umiejętności w Krakowie. — T. 20. — Nr 8. — Sierpień — wrzesień — październik, 1915.

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага