Дрэдно́ўт ( — «бясстрашны», па імені першага карабля гэтага класа) — пакаленне артылерыйскіх ваенных караблёў, якое з’явілася ў пачатку XX стагоддзя. Іх характэрнай асаблівасцю было аднароднае артылерыйскае ўзбраенне з вялікай колькасцю гармат толькі буйнога калібру (all-big-gun). У шырокім сэнсе тэрмін можа прымяняцца да караблёў розных класаў, якія валодаюць гэтай асаблівасцю (лінейныя караблі, лінейныя крэйсеры, цяжкія крэйсеры і г. д.). Аднак найбольш часта гэта паняцце асацыюецца з лінейным караблём і з’яўляецца сінонімам лінейнага карабля першай чвэрці XX стагоддзя. Апошні ў свеце дрэдноўт, «Вэнгард», быў пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1946 годзе і служыў да канца 1950-х гадоў.
Гл. таксама
Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка
Літаратура
Спасылкі Энцыклапедыя караблёў
Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў *