Міхась Віктаравіч Башура (нар. , в. Амговічы, , Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік і выдавец.
Біяграфія Скончыў школу з залатым медалём (1992). Скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыі «Летуценнік», працаваў у школе настаўнікам беларускай літаратуры, у часопісах «Першацвет» і «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнічаў з газетамі «Строительная газета» і «Столичные новости». Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 года сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопіс «Виртуальный мир» і газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопіса «Электроника». У 2007 годзе сумесна з пісьменнікам Зміцерам Вішнёвым заснаваў выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
У 2010 годзе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Аштрафаваны на 17,5 млн рублёў (500 базавых велічынь) па абвінавачанні ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту, да суда правёў тры месяцы за кратамі.
Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Паперус», якое з’яўляецца часткай культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».
Творчасць Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 годзе ў часопісе «Першацвет». Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Крыніца», газетах «Культура», «Беларуская маладзёжная», «Понедельник», «Наша Ніва». У 1996 годзе выдаў друкапіс «Снег у сне, ці Снежны сон. Сон у снезе, ці Снежны сон». Аўтар кніг «Паліванне на мух (са шланга)» (2002) і «Думкі — гэта не гульня» (2010).
Літаратура Башура Міхась // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Спасылкі Біяграфія на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі