Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарбачы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя

Пабудавана ў 1875 годзе ў колішняй вёсцы Ляўшова з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Івана КалянкевічаКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81. Па іншых звестках, узведзена ў 1860 годзе — С. 115.

На 1899 год прыход царквы аб’ядноўваў 1698 вернікаў у 10 вёсках, дзейнічалі брацтва, царкоўная школа ў Мяньках, народнае вучылішча ў Ляўшове і з 1890 года — царкоўна-прыходскае апякунства. Царкоўнай зямлі налічвалася 74 дзесяціны 938 сажаняў. Прыход адносіўся да Ваўкавыскага благачынняГродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 176.

Адкрыта пасля заняпаду ў 1988 — 90 гадах. Драўляная званіца, якая стаяла побач з царквой, не захавалася. У 2010 годзе будынку быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму па падоўжна планіровачнай восі далучаны прамавугольная трапезная і паўцыркульная апсіда. У цэнтры і па вугдах пакатага шатровага даху — цыбулепадобныя купалы на барабанах. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. У архітэктурным дэкоры фасадаў — лапаткі, какошнікі, цягі, нішы, карнізы.

Літаратура — С. 115 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Гарбачы (Бераставіцкі раён) Катэгорыя:1875 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івана Калянкевіча Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі