Віта́ль Чарапе́нька (нар. , , БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, брамнік магілёўскага «Машэкі». Майстар спорту Беларусі міжнароднага класаСпіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. . Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера Прафесійная кар’ера Віталя Чарапенькі пачалася ў 17-гадовым узросце ў складзе мінскага СКА, у 2004 годзе перайшоў у БГК імя Мяшкова, дзе выступаў на працягу 15 гадоў. Пакінуў каманду ў маі 2019 года.
У жніўні 2020 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Машэкам» і ў выніку афіцыйна папоўніў яго склад.
У складзе беларускай зборнай гуляў на чэмпіянаце свету 2013ihf.info Team roster Belarus (PDF, 296 кБ), чэмпіянаце Еўропы 2014www.ehf-euro.com Official squad lists (PDF, 633 кБ) і чэмпіянаце свету 2015.
Узнагароды Чэмпіён Беларусі (11): 2002, 2005, 2006, 2007, 2008, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (11): 2002, 2005, 2007, 2008, 2009, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы20105020111102012130201321020141502015130201630Усяго810
Спасылкі Профіль на старонцы ЕГФ Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Машэка Магілёў Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск