Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму — помнік у Мінску, прысвечаны дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу СССР, заснавальніку УНК. Размешчаны на бульвары на скрыжаванні вул. Камсамольскай і пр. Незалежнасці. Устаноўлены ў 1955 годзе. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.

Апісанне Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага на абліцаваным чорным паліраваным гранітам пастаменце ў форме ўсечанай піраміды. Партрэт дакладна перадае рысы твару «рыцара рэвалюцыі», яго непахісную волю. На цокалі бронзавы вянок.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Помнікі Дзяржынскаму Катэгорыя:Творы Заіра Азгура Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Мінск) Катэгорыя:1955 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Волчака