9-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў верасні 1914 года ў Брэслаў на базе часткі 8-й арміі і рэзерваў для кіравання германскімі войскамі на паўднёвым участку Усходняга фронту. Была расфармавана 30 ліпеня 1916 года, затым зноў утворана ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. 19 чэрвеня 1918 года была перакінута на Заходні фронт, дзе і была канчаткова распушчана 18 верасня.

Гісторыя баявых дзеянняў Першае фарміраванне Штаб-кватэра 9-й арміі першага фарміравання размяшчалася ў Брэслаў, пад яе камандаванне перайшлі войскі з 8-й арміі, армій Заходняга фронту і 1-й аўстра-венгерскай арміі. Першапачаткова заняла паўднёвы сектар Усходняга фронту на левым крыле 1-й аўстра-венгерскай арміі.

Баявы склад на 1 кастрычніка 1914 года XІ корпус (пераведзены з 3-й арміі Заходняга фронту) XVIІ корпус (пераведзены з 8-й арміі Усходняга фронту) XX корпус (пераведзены з 8-й арміі Усходняга фронту) Рэзервовы Гвардзейскі корпус (пераведзены з 2-й арміі Заходняга фронту) Ландверны корпус (пераведзены з 1-й аўстра-венгерскай арміі) ІІІ кавалерыйскі корпус (пераведзены з Заходняга фронту)

Камандуючыя Генерал-палкоўнік Паўль фон Гіндэнбург (18.9.1914—2.11.1914) Генерал ад кавалерыі (з 17.12.1914 генерал-палкоўнік) Аўгуст фон Макензен (2.11.1914—17.4.1915) Генерал ад кавалерыі Леапольд Баварскі (17.4.1915—30.6.1916)

Другое фарміраванне Новая 9-я армія была створана 6 верасня 1916 года ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. Была расфармірована 18 верасня 1918 года на Заходнім фронце. Разам з 1-й аўстра-венгерскай арміяй яны ўтварылі Зібенбуржскі сектар.

Баявы склад на верасень 1916 года Рэзервовы XXXIX корпус Кавалерыйскі корпус Шметафа

Камандуючыя Генерал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн (6.09.1916—1.05.1917) Генерал ад інфантэрыі Роберт фон Кош (1.05.1917—10.06.1917) Генерал ад інфантэрыі Яганес фон Эбен (10.06.1917—9.6.1918) Генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў (9.6.1918—6.8.1918) Генерал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц (6.8.1918—18.9.1918)

Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1918 годзе

Літаратура

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне