Агнёўка вуглялюбная, лускаўніца вуглялюбная (Pholiota highlandensis) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая. Скурка слізістая, гладкая, шараватая або жоўта-карычневая, часта з святлейшым краем. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, з узростам аліўкава-карычневыя. Ножка цыліндрычная, пустая, з карычняватым валакніста-камякаватым кольцам, слабалускаватая, жаўтаватая, каля асновы бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-бурыя.

Распаўсюджанне Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце звычайна групамі на месцы вогнішчаў. Пладаносіць у чэрвені—верасні.

Неядомая.

Літаратура Агнёўка вуглялюбная // — С. 27.

Спасылкі Pholiota highlandensis // International Mycological Association (IMA)

Катэгорыя:Страфарыевыя Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Неядомыя грыбы